Dacia | |
---|---|
Тып | акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 1966 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Матчына кампанія | Рэно і Renault–Nissan–Mitsubishi Alliance[d] |
Сайт | dacia.com (англ.) |
Dacia — румынская аўтамабільная марка. Размешчана ў прадмесці горада Пітэшты. З 1999 года ўваходзіць у канцэрн Renault як даччынае прадпрыемства. У цяперашні час аўтамабілі Dacia прадаюцца ў 44 краінах, у асноўным у Еўропе і Міжземнамор'і.
Dacia (Дакія) — гістарычная вобласць на тэрыторыі Румыніі ў часы Рымскай імперыі.
Фабрыка была створаная ў 1968 годзе пры дапамозе Renault і першапачаткова выпускала па ліцэнзіі Renault 8 пад маркай Dacia 1100. У 1969 годзе пачалі вытворчасць Dacia 1300 (ліцэнзійны Renault 12). У наступныя гады на яе базе было распрацавана цэлае сямейства вытворных мадэляў, якое выраблялася на працягу 35 год.
У 2005 годзе Dacia адкрыла першую вытворчую лінію за межамі Румыніі — на заводзе Somaca ў Касабланцы (Марока). У 2012 годзе адбылося адкрыццё новай фабрыкі ў партовым горадзе Танжэр. У 2016 годзе стартавала вытворчасць у Аране (Алжыр). У 2020 годзе ў Кітаі на заводзе ў Шыяні пачаўся выпуск Spring — першага электрамабіля Dacia.
20 красавіка 2022 года з канвеера сышоў 10-мільённы аўтамабіль маркі. Юбілейным стаў Dacia Duster Extreme L.E.[2].